Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 верасня 2017, 10:04

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" абыгралі "Будзівельнік" у дамашнім матчы кваліфікацыі ЛЧ

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" атрымалі перамогу над кіеўскім "Будзівельнікам" у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёнам Беларусі ў дамашнім паядынку давялося нялёгка - на працягу трох чвэрцей яны былі ў ролі даганяючых. Аднак у чацвёртым перыядзе "драконы" змаглі выйсці наперад і дабіліся перамогі з лікам 69:64 (14:20, 16:15, 18:13, 21:16). Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Дэвід Кравіш, у актыве якога 17 ачкоў.

Матч у адказ за выхад у 3-і круг кваліфікацыі адбудзецца 26 верасня ў сталіцы Украіны. Пераможца двухраўндавай дуэлі потым сустрэнецца з французскім клубам "Нантэр" за выхад у групавы этап чэмпіёнскай Лігі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі