Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 ліпеня 2017, 14:03

Баскетбалісткі маладзёжнай зборнай Беларусі разграмілі каманду Ірландыі на чэмпіянаце Еўропы

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) перамаглі ў трэцім матчы чэмпіянату Еўропы (дывізіён 2) у ізраільскім Эйлаце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сваю трэцюю вікторыю запар у папярэдняй групе В падапечныя Вольгі Падабед атрымалі над равесніцамі з Ірландыі - 68:42 (17:13, 15:8, 20:10, 16:11). Да гэтага беларускі былі мацнейшыя за баскетбалістак Румыніі - 70:68 і Харватыі - 79:72.

Сёння на турніры дзень адпачынку, а свой наступны паядынак беларускія баскетбалісткі правядуць 12 ліпеня з камандай Вялікабрытаніі, якая ў 3-м туры прайграла ізраільцянкам - 50:88. Матчам з гаспадынямі спаборніцтваў 13 ліпеня беларускі завершаць першы этап чэмпіянату Еўропы.

Турнірнае становішча пасля трох гульнявых дзён: Беларусь - 6 ачкоў, Вялікабрытанія - 5, Ізраіль - 5, Харватыя - 5, Румынія - 3, Ірландыя - 3.

У групе А становішча такое: Германія - 6, Славакія - 5, Грэцыя - 5, Чэхія - 4, Украіна - 4, Ісландыя - 3.

Пасля заканчэння першага этапу па дзве лепшыя каманды з кожнай групы выйдуць у паўфінал і прадоўжаць барацьбу за тры пуцёўкі ў элітны дывізіён кантынентальнага маладзёжнага першынства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі