Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2016, 12:47

Барысаўскі БАТЭ шосты раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі па пляжным футболе

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перамогай барысаўскага БАТЭ завяршыўся дзявяты па ліку чэмпіянат Беларусі па пляжным футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Віцебску 24 ліпеня барысаўчане ў другім паядынку фінальнай серыі за золата ўпэўнена перайгралі сапернікаў з "Віцебскаблспорту" - 4:1. У першай гульні "пляжнікі" БАТЭ таксама былі мацнейшыя - 6:2. Для падапечных Аляксандра Даніленкі гэта 6-ы запар чэмпіёнскі тытул. У актыве каманды таксама 5 перамог у розыгрышы Кубка краіны і 3 Суперкубка. Галкіпер барысаўчан Валерый Макарэвіч прызнаны лепшым іграком завершанага нацыянальнага першынства. Што датычыцца віцебскай дружыны, то яна трэці раз стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі.

Уладальнікамі бронзавых медалёў другі раз стаў мазырскі клуб "М-Сіці", які двойчы перайграў у серыі за 3-е месца сталічны БДПУ - 6:3 і 4:2. Лідар мазыран Іван Ляцецкі атрымаў прыз лепшага бамбардзіра, забіўшы 35 мячоў у гульнях цяперашняга першынства краіны.

Цяпер лепшыя беларускія майстры пляжнага футбола пад сцягамі нацыянальнай зборнай пачнуць падрыхтоўку да другога кваліфікацыйнага этапа элітнага дывізіёна Еўралігі. З 12 па 14 жніўня беларусы будуць гуляць у Венгрыі супраць каманд Расіі, Партугалііі і Румыніі. У другім квартэце выступяць зборныя Германіі, Італіі, Польшчы і Украіны. Стартавы раўнд гэтых спаборніцтваў зборная Беларусі, якую трэніруе бразільскі спецыяліст Марка Актавіа, праводзіла ў Максе і атрымала адну перамогу - над грэкамі (6:1). У пасіве два паражэнні - ад італьянцаў (3:4) і іспанцаў (1:2). Па выніках папярэдніх раўндаў у суперфінале Еўралігі-2016 выступяць 8 лепшых каманд, якія з 25 па 28 жніўня ў італьянскай Катаніі разыграюць падагульняючыя месцы. Два апошнія сезоны беларуская зборная на роўных спаборнічала з мацнейшымі камандамі Еўропы. У 2014-м беларусы занялі 7-е месца, а ў мінулым годзе былі восьмымі. Пераможцамі Еўралігі-2015 сталі партугальцы, якія перамаглі ў вырашальным паядынку ўкраінцаў з лікам 5:4, у матчы за бронзу расіяне абыгралі іспанцаў - 6:3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі