Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 ліпеня 2017, 11:56

Барысаўскі БАТЭ прайграў пражскай "Славіі" ў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ прайгралі ў гасцявым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў пражскай "Славіі" з лікам 0:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Славія" - БАТЭ - 1:0 (1:0)

Прага. "Эдэн Арэна". 18 000 гледачоў.

"Славія": Лаштуўка; Фрыдрых, Югас, Дэлі, Боржыл, Нгадэ-Нгаджы, Ван Бурэн, Ротань (Мешанавіч, 67), Гушбаўэр, Дані (Мінгазаў, 76), Шкода.

БАТЭ: Шчарбіцкі; Бага, Гайдучык, Яблонскі, М.Валадзько, Кендыш, Драгун, Стасевіч (Туомінен, 76), А.Валадзько, Іваніч (Булят, 24), Сігневіч.

Гол - 1:0 - Шкода (20, з пенальці).

Папярэджанні - Югас (15), Сігневіч (56), Шчарбіцкі (61), Булят (79), Кендыш (87).

Выдаленне - Яблонскі (19).

Як і чакалася, гульня пачалася з атак чэмпіёнаў Чэхіі, якія адразу завалодалі ініцыятывай. На працягу ўсяго першага тайма гасцям не ўдалося правесці ніводнай больш-менш небяспечнай атакі на вароты Яна Лаштуўкі, які да перапынку практычна не ўступаў у гульню. Хоць пражане шмат атакавалі, небяспечных момантаў паблізу варот Дзяніса Шчарбіцкага было няшмат. Кульмінацыяй першай палавіны гульні стаў эпізод на 20-й мінуце, калі Яўген Яблонскі ў сваёй штрафной плошчы паклаў на газон Міхала Фрыдрыха. Беларус быў выдалены з поля, а пенальці дакладна рэалізаваў капітан пражан Мілан Шкода.

Пасля перапынку гульня праходзіла па тым жа сцэнарыі, "Славія" мела шмат шанцаў вызначыцца, але забітых мячоў больш не было.

Паядынак у адказ за выхад у плэй-оф адбудзецца 2 жніўня на полі "Барысаў-Арэны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі