Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2018, 09:08

Барысаўчанка Кацярына Перапячаева стала чэмпіёнкай свету па більярдным спорце

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Барысаўчанка Кацярына Перапячаева стала чэмпіёнкай свету па більярдным спорце ў раздзеле "піраміда", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале турніру ў Алматы беларусцы процістаяла вопытная расіянка Дзіяна Міронава. Агульны лік вырашальнага матчу - 5:2. Раней більярдыстка з Барысава заваёўвала сярэбраную і чатыры бронзавыя ўзнагароды сусветнага форуму. У гісторыі беларускага більярда залатая ўзнагарода другая. Упершыню на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася Алена Бунас, якая перамагла ў 2007 годзе.

У спаборніцтвах сярод мужчын званне чэмпіёна свету заваяваў Дзмітрый Белазёраў з Украіны.-0-

Фота МФБС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі