Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2018, 09:03

"Барселона" выйшла ў 1/4 фіналу, Месі забіў 100 галоў у Лізе чэмпіёнаў

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошнімі ўдзельнікамі чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў сталі футбалісты іспанскай "Барселоны", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным паядынку 1/8 фіналу лідар іспанскага чэмпіянату прымаў на полі свайго стадыёна "Камп Ноу" лонданскі "Чэлсі", і ўжо на 3-й хвіліне Ліянэль Месі адкрыў лік. Гаспадары прадаўжалі атакаваць, і ў хуткім часе лідар "Барсы" аддаў выдатную перадачу Усману Дэмбеле, які падвоіў рэзультат. Пачатак другога тайма прайшоў пры атаках гасцей, мяч не трапіў у вароты гаспадароў. Затое ў адной з вострых контратак Месі забіў яшчэ адзін мяч, які стаў яго юбілейным, сотым голам у Лізе чэмпіёнаў. Барселонцы перамаглі з лікам 3:0 і выйшлі ў васьмёрку лепшых клубаў ЛЧ. У першым матчы ў брытанскай сталіцы сапернікі разышліся мірам - 1:1.

Раней у чвэрцьфінальную стадыю чэмпіёнскай Лігі прайшлі іспанскія "Рэал", "Севілья", італьянскія "Ювентус", "Рома", англійскія "Манчэстэр Сіці", "Ліверпуль" і нямецкая "Баварыя".

Вечарам 15 сакавіка вызначацца чвэрцьфіналісты другога па рангу кантынентальнага турніру - Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі