Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 жніўня 2018, 19:55

Балельшчыкі ФК "Дынама-Мінск" змогуць прысутнічаць на матчы з "Зенітам"

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Балельшчыкі ФК "Дынама-Мінск" змогуць прысутнічаць на трыбунах у час матчу ў адказ з піцерскім "Зенітам" у Лізе Еўропы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага клуба.

Як растлумачылі ў "Дынама", у адпаведнасці з арт. 73 дысцыплінарнага рэгламенту УЕФА на матчы, які праводзіцца без гледачоў у выніку накладання спагнання на клуб і стадыён, могуць прысутнічаць да 200 балельшчыкаў гасцявой каманды, у якіх ёсць білеты на маючы адбыцца паядынак.

Білеты на матч "Зеніт" - "Дынама-Мінск" будуць прадавацца непасрэдна перад пачаткам сустрэчы 16 жніўня ў Санкт-Пецярбургу каля стадыёна "Пятроўскі". Кошт білетаў - 2000 расійскіх рублёў, але продаж будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях і па пашпарце.

Як паведамлялася, УЕФА пакараў "Зеніт" правядзеннем сустрэчы пры пустых трыбунах за непрыстойныя паводзіны расійскіх балельшчыкаў у мінулым розыгрышы Лігі Еўропы.

У першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы ў Мінску футбалісты "Дынама" былі мацнейшымі за сапернікаў з расійскай каманды - 4:0. Матч у адказ пройдзе 16 жніўня ў 20.00 у Санкт-Пецярбургу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі