19 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Першы камплект узнагарод разыгралі ўдзельнікі алімпійскіх спаборніцтваў па бабслеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У саперніцтве мужчынскіх двоек дзве каманды атрымаюць залатыя медалі - Канада і Германія. У суме фінальных спроб яны набралі абсалютна аднолькавы час - 3 мін 16,68 сек. Бронзу заваявалі бабслеісты Латвіі (+0,05 сек). Гэта першая ўзнагарода латвійскай каманды ў Пхёнчхане-2018.
Майстры бабслея разыграюць яшчэ дзве ўзнагароды на гэтых Гульнях.-0-