Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2016, 18:32

Азаранка не згуляе на Уімблдонскім турніры з-за траўмы калена

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу ВТА, не выступіць на маючым адбыцца Уімблдонскім турніры з-за траўмы калена. Такую інфармацыю распаўсюдзіў твітар-акаўнт спартыўнага мерапрыемства, паведамляе БЕЛТА.

Як паведамлялася, Вікторыя Азаранка вяла падрыхтоўку да "Уімблдона" на кортах Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе ў Мінску, трэніравалася пад пільнай увагай сваёй каманды і не скардзілася на здароўе, праблемы з якім у яе пачаліся на папярэднім турніры з серыі Вялікага шлема - "Ралан Гарос" у Парыжы. Там беларуска знялася з гульні ў першым крузе.

Уімблдонскі турнір у Лондане стартуе 27 чэрвеня. У мінулым годзе Вікторыя Азаранка дайшла на ім да 1/4 фіналу, дзе ўступіла амерыканцы Серэне Уільямс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі