Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 ліпеня 2018, 11:56

Азаранка і Марэй прабіліся ў паўфінал мікста на Уімблдонскім турніры

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і брытанец Джэймі Марэй дабіліся поспеху ў чвэрцьфінале спаборніцтваў змешаных пар Уімблдонскага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Азаранка і Марэй 12 ліпеня сустракаліся з нідэрландскім дуэтам Жан-Жульен Раер і Дэмі Схюрс і вырвалі перамогу - 4:6, 7:5, 7:5. Вікторыя вельмі добра прымала падачы сапернікаў, нядрэнна падавала і выходзіла да сеткі, а вось яе партнёр дзейнічаў крыху інакш і яму давялося згуляць тры найцяжэйшыя сэты. Сустрэча расцягнулася на 2 гадзіны 25 мінут.

Тым часам вызначыліся ўдзельнікі вырашальнага паядынку ў жаночым адзіночным разрадзе Уімблдона. У першым паўфінальным паядынку дзясятая ракетка свету немка Ангеліка Кербер перамагла латвійскую тэнісістку Алену Астапенка, у якой 12-ы нумар рэйтынгу WTA - 6:3, 6:3.

У другім паўфінале экс-першая ракетка планеты амерыканка Серэна Уільямс (181-е месца ў сусветным рэйтынгу) была мацнейшая за нямецкую тэнісістку Юлію Гергес (13) - 6:2, 6:4.

Мужчынскія паўфіналы адбудуцца 13 ліпеня: Кевін Андэрсан (ПАР) - Джон Ізнер (ЗША), Новак Джокавіч (Сербія) - Рафаэль Надаль (Іспанія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі