Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2018, 18:40

Асістэнты галоўнага трэнера ХК "Дынама-Мінск" прадоўжаць работу ў клубе

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асістэнты галоўнага трэнера ХК "Дынама-Мінск" Гордзі Дуаера прадоўжаць работу ў клубе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў прэс-службе каманды.

Трэнер па рабоце з абаронцамі Сяргей Стась, трэнер па рабоце з нападаючымі Канстанцін Кальцоў, трэнер па рабоце з варатарамі Андрэй Кудзін і спецыяліст па фізпадрыхтоўцы Генадзь Лянго прадоўжылі кантракты з "зубрамі" да канца сезона 2018/2019.

У пачатку красавіка было прадоўжана працоўнае пагадненне з Гордзі Дуаерам. Як адзначылі ў мінскім клубе, перад стартам новага сезона трэнерскі штаб каманды прадоўжыць работу ў ранейшым складзе.

Канадскі спецыяліст узначаліў беларускую каманду летам 2017 года. У ходзе праведзенага рэгулярнага сезона ў КХЛ мінскае "Дынама" з 73 ачкамі заняло 10-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі і не прабілася ў васьмёрку мацнейшых каманд. Мінчане раней чатыры разы траплялі ў плэй-оф КХЛ у 2011, 2012, 2015 і 2017 гадах, але не праходзілі далей за першы круг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі