Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 студзеня 2018, 10:59

Арына Сабаленка змагла ўзяць толькі два геймы ў Лесі Цурэнка ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Хобарце

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (69-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла прайсці ў паўфінал на турніры ў аўстралійскім Хобарце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім чвэрцьфінальным паядынку Арына сустракалася з украінкай Лесяй Цурэнка, якая займае 43-е месца ў рэйтынгу WTA і ўсяго за гадзіну ўступіла ў двух сэтах з аднолькавым лікам 1:6. Цяпер у барацьбе за выхад у фінал Цурэнка згуляе з пераможцай матчу паміж румынкай Міхаэлай Бузарнеску (57) і амерыканкай Элісан Рыск (89). У матчы 1/16 фіналу Арына перамагла канадскую тэнісістку Эжэн Бушар (83), а потым была мацнейшай за кітаянку Чжан Шуай (35).

Сёння Арына Сабаленка яшчэ раз выйдзе на корт - у гульні 1/4 фіналу парнага разраду яна разам з расійскай тэнісісткай Веранікай Кудзярметавай сустрэнецца з румынска-ўкраінскім дуэтам Ралука Алару / Вольга Саўчук.

У Мельбурне яшчэ адна беларуская тэнісістка Вера Лапко (135) у стартавым крузе кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ўпэўнена перайграла румынку Аляксандру Каданцу (171) - 6:3, 6:1. Наступнай саперніцай Веры будзе швейцарская тэнісістка Штэфані Фегеле (144). Каб трапіць у лік 128 удзельніц асноўнай сеткі трэба перамагчы ў трох кваліфікацыйных раўндах.

Раней у першым крузе кваліфікацыі мужчынскага адзіночнага разраду Australian Open паражэнне пацярпелі беларусы Уладзімір Ігнацік (145) і Ілья Івашка (210).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі