Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2019, 10:37

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Страсбургу

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў паўфінал турніру ў французскім Страсбургу з прызавым фондам $250 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

23 мая ў паядынку 1/4 фіналу Арына Сабаленка сустракалася з алімпійскай чэмпіёнкай Монікай Пуіг (61) і ўпэўнена выйграла першы сэт з лікам 6:1. У другой партыі беларуска вяла 2:0, 3:2, але затым саперніца здолела перахапіць ініцыятыву і ўзяла 4 геймы запар - 6:3. У вырашальным сэце перавага была на баку беларускай тэнісісткі - 6:2.

У матчы за выхад у фінал Арына Сабаленка згуляе з украінкай Даянай Ястрэмскай (42). У другім заўтрашнім паўфінале сустрэнуцца дзве французскія тэнісісткі - Каралін Гарсія (24) і Хлоэ Пакэ (223).

На старце турніру беларуска перамагла кітаянку Чжу Лінь (108) - 6:0, 6:1, а ў 1/8 фіналу перамагла нямецкую тэнісістку Лаўру Зігемунд (99) - 6:4, 6:3.

Спаборніцтвы ў Страсбургу завершацца 25 мая, пасля чаго мацнейшыя тэнісісткі планеты перабазіруюцца ў Парыж, дзе 26 мая на кортах "Ралан Гарос" стартуе другі ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі