Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2017, 12:06

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Кітаі

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (102-і нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў паўфінал турніру ў кітайскім Цяньцзіне (прызавы фонд - $426 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім чвэрцьфінале Сабаленка перамагла кітайскую тэнісістку Чжу Лінь (113-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:4. Цяпер у паядынку за выхад у фінал Арыне Сабаленка трэба будзе сустрэцца з пераможцай матчу паміж амерыканкай Крысцінай Макхейл (65) і італьянкай Сарай Эрані (280).

На турніры ў Ташкенце (прызавы фонд - $150 тыс.) беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья сёння правядуць фінальны матч парнага разраду супраць індыйскага дуэта Юкі Бхамбры / Дывідж Шаран.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі