Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 студзеня 2018, 16:30

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду тэніснага турніру ў Хобарце

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля паспяховага старту ў адзіночным разрадзе пераможна пачала выступленне і ў парных спаборніцтвах на турніры ў аўстралійскім Хобарце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/8 фіналу Сабаленка і расіянка Вераніка Кудзярметава абыгралі расійска-швейцарскі тандэм Натэла Дзаламідзэ / Ксенія Кноль - 6:1, 5:7, 10:6. Цяпер у чвэрцьфінале Сабаленка і Кудзярметава сустрэнуцца з румынска-ўкраінскім дуэтам Ралука Алару / Вольга Саўчук.

У 1/8 фіналу адзіночнага разраду Арына Сабаленка, якая займае 69-е месца ў сусветным рэйтынгу, заўтра згуляе з 35-й ракеткай планеты кітайскай тэнісісткай Чжан Шуай. Пераможца іх сустрэчы ў паядынку за выхад у паўфінал будзе сапернічаць з украінкай Лесяй Цурэнка, у якой 43-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу.

Спаборніцтвы ў Хобарце завершацца 13 студзеня, пасля чаго вядучыя тэнісісты свету перабазіруюцца ў Мельбурн, дзе 15 студзеня пачнецца першы ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Кваліфікацыйны раўнд Australian Open стартуе 10 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі