Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 чэрвеня 2017, 19:30

Арына Сабаленка выйшла ў 2-і раўнд кваліфікацыі Уімблдона

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У барацьбу за выхад у асноўную сетку Уімблдонскага турніру следам за мужчынамі ўступілі беларускія тэнісісткі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Арына Сабаленка (135-ы нумар рэйтынгу WTA) сустракалася з прадстаўніцай Рэспублікі Карэя На-Ле Хан (205) і перамагла - 4:6, 6:2, 6:4, выйшаўшы ў другі раўнд кваліфікацыі.

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (139) уступіла ў двух сэтах расіянцы Лізавеце Кулічковай (146) - 3:6, 5:7.

Без удзелу ў кваліфікацыі ў асноўным турніры на кортах Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба выступяць дзве беларускі - Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка.

Напярэдадні ў мужчынскім адзіночным разрадзе пасля стартавага раўнда кваліфікацыі зачахлілі ракеткі два беларускія тэнісісты Ілья Івашка (161) і Ягор Герасімаў (166).

У парным разрадзе беларус Аляксандр Буры і ўругваец Арыэль Бехар у першым крузе кваліфікацыі перамаглі брытанскі тандэм Люк Бамбрыдж / Лойд Гласпул - 7:5, 7:6 (8:6).

Беларус Максім Мірны і паляк Марцін Маткоўскі вызвалены ад уімблдонскай кваліфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі