Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2018, 17:56

Арына Сабаленка выйшла ў 2-і раўнд кваліфікацыі турніру ў Мадрыдзе

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (47-ы нумар рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала ў кваліфікацыі турніру катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам 6 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку першага кваліфікацыйнага раўнда Арына Сабаленка перамагла іспанку Карлоту Марцінез Сірэз - 6:1, 7:6 (7:5).

Дзве беларускія тэнісісткі пачнуць выступленне на грунтавых кортах адразу з асноўнага раўнда. Вікторыя Азаранка, якая займае 99-е месца ў сусветным рэйтынгу, у першым крузе згуляе з сербкай Аляксандрай Круніч, у якой 52-я пазіцыя. Саперніцай Аляксандры Сасновіч (55-ы нумар рэйтынгу WTA) стане адна з тэнісістак, якія пераадолелі два кваліфікацыйныя бар'еры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі