Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 чэрвеня 2018, 18:53

Арына Сабаленка выйшла ў 2-і круг тэніснага турніру ў Нідэрландах

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (46-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова пачала турнір у Галандыі з прызавым фондам $226 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым матчы Арына сустракалася з чэшскай тэнісісткай Маркетай Вандроўшавай (104) і перамагла - 0:6, 7:5, 6:3. Наступнай саперніцай Арыны Сабаленка будзе пераможца паядынку паміж чэшкай Крысцінай Плішкавай (73) і аўстралійкай Айлай Тамлянавіч (71).

Напярэдадні Аляксандра Сасновіч (51) на гэтым жа турніры ўступіла амерыканцы Коко Вандэвеге (16) - 2:6, 6:7 (1:7).

У 1/8 фіналу парнага разраду беларуска Лідзія Марозава і галандка Леслі Керхаў перамаглі сёння галандскі дуэт Рышэль Хогенкамп / Бібіяна Схофс - 6:2, 5:7, 10:7.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі