Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2018, 12:24

Арына Сабаленка ўзнялася на 66-е месца ў рэйтынгу WTA, Аляксандра Сасновіч апусцілася на 3 пазіцыі

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) беларуска Арына Сабаленка займае 66-е месца, што пакуль з'яўляецца яе лепшым дасягненнем за прафесійную кар'еру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні Арына была на 69-й пазіцыі, а пасля турніру ў аўстралійскім Хобарце, дзе яна дайшла да чвэрцьфіналу, узнялася на 3 радкі вышэй, набраўшы 943 ачкі.

Першая ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч на мінулым тыдні не гуляла і страціла 3 пазіцыі - апусцілася з 53-га на 56-е месца (1052 ачкі).

На гэтым тыдні абедзве беларускія тэнісісткі прымуць старт на першым у сезоне турніры серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. У першым раўндзе адзіночнага разраду Аляксандра Сасновіч згуляе з амерыканкай Крысцінай Макхейл (73-і нумар сусветнага рэйтынгу), Арына Сабаленка будзе сапернічаць з аўстралійкай Эшлі Барці (17).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі