Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 верасня 2017, 18:33

Арына Сабаленка ўступіла ўкраінцы ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арына Сабаленка ўступіла ўкраінцы Даяне Ястрэмскай у чвэрцьфінале тэніснага турніру Neva Cup з прызавым фондам $100 тыс. у Санкт-Пецярбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым сэце беларусцы (117-ы нумар у рэйтынгу WTA) удалося ўзяць верх над украінскай саперніцай (208-й ракеткай у свеце) - 6:3, далей Арына Сабаленка не змагла замацаваць поспех - 5:7, 1:6.

У матчы 1/8 фіналу беларуска Вера Лапко пацярпела паражэнне таксама ад Даяны Ястрэмскай - 3:6, 3:6.

Лепшы рэзультат сярод беларусак у 2012 годзе на Neva Cup у Санкт-Пецярбургу паказала Аляксандра Сасновіч, якая выйграла турнір.

Не ўдалося перамагчы ў першым крузе парнага разраду ў Санкт-Пецярбургу на турніры ATP World tour з прызавым фондам больш як $1 млн і яшчэ аднаму беларусу - Андрэю Васілеўскаму, які разам з чылійцам Хансам Падліпнікам-Касцілья прайграў Маркасу Багдацісу (Кіпр) і Віктару Троіцкаму (Сербія ) - 7:5, 4:6, 4:10.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі