Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 мая 2019, 17:22

Арына Сабаленка прайграла францужанцы Алізэ Карнэ ў 1/32 фіналу тэніснага турніру ў Рыме

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзясятая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка прайграла ў першым раўндзе адзіночнага разраду на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Рыме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сённяшні паядынак 1/32 фіналу з францужанкай Алізэ Карнэ (53-і нумар рэйтынгу WTA) беларуская тэнісістка пачала вельмі няўдачна, уступіўшы першы сэт амаль без барацьбы - 1:6. У другой партыі Арына Сабаленка выйгравала 3:1, 4:3, але ў выніку не змагла дабіцца поспеху, уступіўшы 4:6.

Вечарам Вікторыя Азаранка (51) у матчы 1/16 фіналу згуляе з украінскай тэнісісткай Элінай Світолінай (6). У першым крузе Вікторыя Азаранка ўзяла верх над кітаянкай Чжан Шуай (48) - 6:2, 6:1.

У першым раўндзе парнага разраду Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма сустрэнуцца з амерыкана-расійскім дуэтам Кейтлін Крысціян / Аляксандра Панова. Аляксандра Сасновіч і ўкраінка Леся Цурэнка згуляюць з італьянскай парай Настасся Грымальска / Джорджыя Маркеці.

На мужчынскім турніры серыі "Чэленджэр" ва ўзбекскім Самаркандзе беларус Уладзімір Ігнацік (225) прабіўся ў 1/8 фіналу і адолеў бразільскага тэнісіста Цьяга Сейбата Вілда (365) - 7:6 (7:5), 4:6, 6:2. У барацьбе за выхад у чвэрцьфінал парнага разраду Уладзімір Ігнацік і Аляксандр Недавесаў з Казахстана згуляюць з аўстралійска-сальвадорскім тандэмам Лукас Мідлер / Марсэла Арэвала. Беларуска-партугальскі дуэт Андрэй Васілеўскі / Гансалу Алівейра ўжо выйшаў у 1/4 фіналу, абыграўшы індыйска-казахстанскую пару Арджун Кадхэ / Дзяніс Яўсееў - 6:4, 3:6, 10:6.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі