Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 снежня 2017, 10:42

Арына Сабаленка і Ягор Герасімаў прызнаны лепшымі тэнісістамі Беларусі 2017 года

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арына Сабаленка і Ягор Герасімаў прызнаны лепшымі тэнісістамі Беларусі ў 2017 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай тэніснай федэрацыі.

У адыходзячым годзе Арына Сабаленка выдатна згуляла ў складзе зборнай Беларусі, дайшоўшы разам з сяброўкамі па камандзе да фіналу Кубка Федэрацыі. Акрамя таго, 19-гадовая мінчанка ўпершыню прабілася ў фінал турніру WTA, уступіўшы ў вырашальным паядынку спаборніцтваў у Кітаі экс-першай ракетцы планеты расіянцы Марыі Шарапавай. Гэтыя поспехі далі магчымасць Арыне Сабаленка ўпершыню ўвайсці ў першую сотню сусветнага рэйтынгу, а год яна завяршае на 73-м месцы рэйтынгу WTA.

Што датычыцца Ягора Герасімава, якому нядаўна споўнілася 25 гадоў, то ён у гэтым годзе таксама дабіўся добрых рэзультатаў. У пачатку сезона Ягор знаходзіўся ў пятай сотні сусветнага рэйтынгу, а цяпер знаходзіцца на 149-й пазіцыі рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Гэта адбылося дзякуючы чатыром выйгрышам турніру серыі "Чэленджэр". Разам з партнёрамі па нацыянальнай зборнай Ягор Герасімаў прабіўся ў плэй-оф за права згуляць у Сусветнай групе Кубка Дэвіса.

Прызоў таксама ўдастоены пераможцы яшчэ ў васьмі намінацыях:

"Капітан года" - Эдуард Дуброў,

"Трэнер года" - Ігар Светлакоў,

"Прарыў года" - Вера Лапко,

"Характар года" - Аляксандра Сасновіч,

"Лепшы ігрок парнага разраду" - Андрэй Васілеўскі,

"Лепшы трэнер-настаўнік" - Уладзімір Валчкоў,

"Каманда года" - жаночая зборная Беларусі,

"Алімпійскія надзеі" - Юлія Гатоўка, Яна Каладынска, Алена Фалей, Ганна Кубарава, Настасся Комар, Вікторыя Канапацкая, Аляксандр Згіроўскі, Аляксандр Калінін, Мікалай Банькоў.

Лаўрэаты тэніснага сезона-2017 18 снежня атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды на ўрачыстай цырымоніі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі