Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 студзеня 2018, 10:06

Аршанскі "Вітэн" і мінская "Сталіца" выйшлі ў фінал Кубка Беларусі па міні-футболе

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аршанскі "Вітэн" і мінская "Сталіца" сталі фіналістамі розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым паядынку 1/2 фіналу аршанская дружына гуляла ў Пінску супраць мікашэвіцкага "Граніта" і дабілася нічыёй - 3:3. У першым паўфінальным матчы "Вітэн" адолеў сапернікаў у сябе дома з мінімальнай перавагай 1:0 і шосты раз выйшаў у фінал кубкавага розыгрышу. Аршанцы двойчы станавіліся ўладальнікамі Кубка краіны.

Сапернікам аршанцаў будзе дзеючы чэмпіён краіны мінская "Сталіца", якая абыграла цяпер ужо экс-уладальніка Кубка "Дарожнік". У іх першай сустрэчы за выхад у фінал "сталічнікі" выйгралі 2:0, а затым разграмілі сапернікаў з лікам 8:4.

Вырашальны паядынак 28-га па ліку кубкавага розыгрышу адбудзецца ў нядзелю, 28 студзеня, у Оршы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі