Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 чэрвеня 2018, 09:20

Аргенцінскія арбітры будуць судзіць матч адкрыцця футбльнага ЧС Расія - Саудаўская Аравія

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брыгада арбітраў з Аргенціны 14 чэрвеня будзе судзіць матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе Расія - Саудаўская Аравія, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўным суддзёй назначаны 52-гадовы рэферы ФІФА Нестар Пітана, асістэнтамі якога будуць Эрнан Майдана і Хуан Пабла Белаці. Дапамагаць ім стане брыгада відэаасістэнтаў, якую ўзначаліць італьянец Масіміліяна Іраці. Відэаарбітры ўпершыню ў гісторыі будуць працаваць на сусветных футбольных чэмпіянатах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі