Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2018, 16:43

Арганізатары Мінскага паўмарафону-2018 чакаюць 35 тыс. удзельнікаў

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары Мінскага паўмарафону-2018 чакаюць, што ў ім прымуць удзел 35 тыс. аматараў бегу. Аб гэтым сёння расказаў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ФБЛА адзначыў, што ў мінулым годзе на старты выйшлі 30 тыс. чалавек, цяпер можна гаварыць пра сур'ёзнае павелічэнне - рэгістрацыя ідзе больш актыўна. Ён сказаў, што паўмарафонскую дыстанцыю - 21 км - ужо выбралі ў два разы больш людзей, чым год таму. Пашыраецца і геаграфія ўдзельнікаў - сёлета ў Мінск прыедуць прадстаўнікі як мінімум 40 краін.

У бягучым годзе Мінскі паўмарафон пройдзе чацвёрты раз. 9 верасня старт галоўнай дыстанцыі паўмарафону (21,1 км) будзе дадзены ў 9.00. Забегі на дыстанцыях 5,5 км і 10 км пачнуцца ў 12.00. Спаборніцтвы маюць бронзавы лэйбл Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама пяць зорак якасці і бяспекі забегаў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Па традыцыі бегавы маршрут пракладзены па самым цэнтры беларускай сталіцы, удзельнікі спаборніцтваў змогуць убачыць найпрыгажэйшыя мясціны горада. На час забегаў рух транспарту будзе перакрыты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі