Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 красавіка 2018, 09:27

Апублікаваны папярэдні каляндар біятлоннага сезона-2018/2019

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны саюз біятланістаў апублікаваў папярэдні каляндар біятлоннага сезона 2018/2019 гадоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Этапы Кубка свету пройдуць у Еўропе і Паўночнай Амерыцы, а галоўны старт - чэмпіянат свету адбудзецца ў шведскім Эстэрсундзе з 7 па 17 сакавіка 2019 года.

Расклад этапаў Кубка свету: Паклюка (Славенія; 30 лістапада - 9 снежня), Хохфільцэн (Аўстрыя; 10-16 снежня), Нове-Места (Чэхія; 17-22 снежня), Оберхоф (Германія; 7-13 студзеня), Рупольдынг (Германія; 14-20 студзеня), Антхольц/Антэрсельва (Італія; 21-27 студзеня), Кэнмар (Канада; 4-10 лютага), Солт-Лейк-Сіці (ЗША; 11-17 лютага), Холменколен (Нарвегія; 18-24 сакавіка).

У сезоне Кубка свету па біятлоне, які завяршыўся, найбольш высокае месца ў агульным заліку сярод беларускіх страляючых лыжнікаў заняла Дар'я Домрачава, якая размясцілася на трэцім месцы, уступіўшы толькі Настассі Кузьміной са Славакіі і фінцы Кайсе Мякярайнен.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі