Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2018, 17:15

Андрэй Сідарэнка ўзначаліць нацыянальную зборную Беларусі па хакеі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы беларускі спецыяліст Андрэй Сідарэнка ўзначаліць нацыянальную зборную Беларусі па хакеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рашэнне прынята выканкамам ФХБ. Як растлумачылі ў федэрацыі, з настаўнікам будзе заключаны гадавы кантракт з магчымасцю яго прадаўжэння. Андрэй Сідарэнка змяніў на пасадзе галоўнага трэнера Дэйва Льюіса.

Беларускі спецыяліст да нядаўняга часу працаваў з расійскім клубам ВХЛ "Дызель". Раней ён узначальваў нацыянальныя зборныя Беларусі (1994-96) і Польшчы (2004-05), а таксама маладзёжную (U-20) зборную Беларусі (1995-96).

Пасля няўдачы на чэмпіянаце свету-2018 у Капенгагене зборнай Беларусі ў будучым годзе трэба будзе спаборнічаць за вяртанне ў эліту сусветнага хакея ў рамках сусветнага першынства ў групе "А" дывізіёна 1.

Турнір пройдзе ў сталіцы Казахстана Астане з 29 красавіка па 5 мая 2019 года. Акрамя гаспадароў турніру сапернікамі беларусаў стануць нацыянальныя зборныя Венгрыі, Рэспублікі Карэя, Літвы і Славеніі. Пуцёўкі ў топ-дывізіён атрымаюць дзве мацнейшыя каманды групы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі