Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2016, 18:35

Амаль 2 млн беларусаў пастаянна займаюцца фізкультурай і спортам

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фізічнай культурай і спортам у Беларусі на пастаяннай аснове займаюцца больш за 1,9 млн чалавек. Такія даныя прывёў начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Беларусі Пётр Воран на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА "Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па фарміраванні здаровага ладу жыцця, захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Пётр Воран, колькасць тых, хто займаецца фізкультурай, за апошнія шэсць гадоў узрасла. "У сістэматычныя заняткі фізкультурай уключаны больш як 1,98 млн чалавек, або 20,8 працэнта насельніцтва краіны. Напрыклад, у 2010 годзе гэты паказчык складаў 1,6 млн чалавек, або 16,6 працэнта", - адзначыў Пётр Воран.

Як расказаў начальнік упраўлення Мінспорту, для забеспячэння фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам па месцы жыхарства, у рэгіёнах створаны 163 гарадскія, раённыя фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры (ФАЦ). "Цэнтры, клубы становяцца асноўным звяном у арганізацыі і правядзенні фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам. Якасць паслуг, якія аказваюць у гэтых спарткомплексах, выходзіць на першае месца. За апошнія гады яна павысілася, людзям стала цікава прыходзіць у трэнажорную залу, басейн. На ФАЦ таксама ўскладзена функцыя правядзення раённых і гарадскіх этапаў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе "Скураны мяч", па хакеі "Залатая шайба", валейболе "Мяч над сеткай" і іншых турніраў. Таксама актывізавалася работа па арганізацыі спартыўных секцый, правядзенні спаборніцтваў на вялікіх прадпрыемствах", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі