Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 сакавіка 2018, 12:25

Аляксей Калюжны ўзначаліў цэнтр падрыхтоўкі зборных ФХБ

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы беларускі хакеіст Аляксей Калюжны ўзначаліў цэнтр падрыхтоўкі зборных каманд U-16, U-17, U-18, U-20 Федэрацыі хакея краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Арцемій Старынскі, які займаў гэту пасаду раней, прадоўжыць работу начальнікам каманды маладзёжнай зборнай да 20 гадоў.

Аляксей Калюжны ў час кар'еры іграка двойчы прызнаваўся лепшым хакеістам Беларусі (у 2010 і 2015 гадах), з'яўляўся капітанам нацыянальнай зборнай, за якую правёў больш як 60 матчаў і прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях 1998, 2002 і 2010 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі