Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 сакавіка 2017, 11:33

Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на тэнісным турніры ў Маямі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі (прызавы фонд - $7 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/32 фіналу Сасновіч, якая займае 120-е месца ў сусветным рэйтынгу, аказала ўпартае супраціўленне 11-й ракетцы планеты брытанцы Ёхане Конта, але ўступіла - 2:6, 7:6 (7:5), 4:6. Паядынак прадаўжаўся 2 гадзіны 39 мінут.

Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, перамогшы балгарскую тэнісістку Эліцу Коставу (143-і нумар рэйтынгу WTA) - 6:2, 0:6, 6:2, польку Магду Лінет (73) - 6:4, 6:2. У першым раўндзе асноўных спаборніцтваў беларуска перамагла 44-ю ракетку свету францужанку Алізэ Карнэ - 6:4, 1:6, 6:4. У мінулым годзе гэты прэстыжны турнір выйграла лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі