Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2017, 15:14

Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў Мельбурне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку першага круга асноўнай сеткі беларуская тэнісістка прайграла ў двух сэтах кітаянцы Чжан Шуай (23-і нумар сусветнага рэйтынгу) - 0:6, 3:6. Аляксандра Сасновіч, якая займае 118-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, прабілася ў асноўную сетку Australian Open, атрымаўшы тры перамогі ў кваліфікацыі. Яшчэ тры беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка, Вольга Гаварцова і Вера Лапко не змаглі пераадолець кваліфікацыйны бар'ер.

У першым у сезоне турніры серыі "Вялікага шлема" прадстаўнікі Беларусі выступяць у мужчынскім парным разрадзе. Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі, пасеяныя пад 10-м нумарам, у першым матчы сустрэнуцца з бразільска-індыйскім тандэмам Андрэ Са / Леандэр Паес. Яшчэ адзін беларус Аляксандр Буры і італьянец Паола Ларэнці будуць сапернічаць з Раджывам Рамам (ЗША) і Равенам Клаасенам (ПАР).

105-ы па ліку адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, прызавы фонд якога складае $36,1 млн, завершыцца на кортах Мельбурна 29 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі