Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 жніўня 2017, 12:31

Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг US Open

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на заключным у сезоне турніры серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянаце ЗША ў Нью-Ёрку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку Аляксандра Сасновіч (88-ы нумар сусветнага рэйтынгу) упэўнена перайграла амерыканку Джулію Басеруп (115) - 6:2, 6:2. У наступным матчы Сасновіч згуляе з аўстралійскай тэнісісткай Эшлі Барці (43), якая на старце перамагла харватку Ану Конюх (23) - 4:6, 6:0, 6:1.

Былы першы нумар сусветнага рэйтынгу расіянка Марыя Шарапава (146) у першым крузе перамагла другую ракетку планеты румынку Сімону Халеп - 6:4, 4:6, 6:3.

У спаборніцтвах мужчынскіх пар на US Open выступяць два беларускія тэнісісты. Максім Мірны і паляк Марцін Маткоўскі ў першым раўндзе сустрэнуцца з амерыканскім дуэтам Тэйлар Фрытц / Рэйлі Апелка. Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья будуць сапернічаць з італьянска-французскім тандэмам Андрэас Сепі / Адрыян Манарына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі