Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 мая 2018, 09:55

Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Мадрыдзе

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч следам за Вікторыяй Азаранка выйшла ў другі раўнд турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе (прызавы фонд - 6 млн еўра), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку Аляксандра Сасновіч перамагла амерыканку Даніэль Колінз - 7:5, 6:2. У матчы 1/16 фіналу Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з эстонскай тэнісісткай Анет Кантавейт, якая перамагла амерыканку Вінус Уільямс (3:6, 6:3, 6:2).

Вікторыя Азаранка пасля перамогі над сербкай Аляксандрай Круніч (6:3, 6:3) згуляе з чэшскай тэнісісткай Каралінай Плішкавай, якая абыграла расіянку Алену Весніну (6:4, 6:2).

Яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка не змагла выйсці ў 1/16 фіналу, уступіўшы на старце амерыканцы Бернардзе Пера (4:6, 6:2, 3:6).

У першым раўндзе парнага разраду мужчынскай частцы турніру ў іспанскай сталіцы беларус Максім Мірны і паўдневаафрыканец Кевін Андэрсан згуляюць з аўстрыйска-харвацкім дуэтам Аляксандр Пея/Нікола Мекціч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі