Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2017, 12:02

Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Швейцарыі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў швейцарскім Біле (прызавы фонд - 226 тыс. еўра), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу Аляксандра Сасновіч, якая займае 108-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла швейцарскую тэнісістку Вікторыю Галубіч (54-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:1, 6:4.

На турніры ў амерыканскім Індыян-Харбар Біч (прызавы фонд - $80 тыс.) беларуска Вольга Гаварцова (190-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў 1/4 фіналу, перамогшы канадскую тэнісістку Аляксандру Вазняк (310) - 6:3, 2:6, 7:5.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вера Лапко (264) у паўфінале турніру ў Стамбуле (прызавы фонд - 60 тыс. еўра) згуляе з чэшкай Петрай Крэйсавай (359).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі