Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 студзеня 2017, 13:45

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 3-і раўнд кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На кортах Мельбурна прадаўжаюцца матчы кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым адзіночным разрадзе беларуска Аляксандра Сасновіч (116-ы нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла сёння ў другім раўндзе бразільскую тэнісістку - 4:6, 6:1, 6:3. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку Australian Open Сасновіч згуляе з кітаянкай Фанчжоу Лю (141), якая сёння перамагла яшчэ адну беларускую тэнісістку Арыну Сабаленка (146) - 7:5, 3:6, 6:4.

Пераможца юніёрскага Australian Open 2016 Вера Лапко (327) у стартавым матчы кваліфікацыі абыграла балгарскую тэнісістку Эліцу Коставу (139) - 6:1, 5:7, 8:6.

У мужчынскім адзіночным разрадзе беларускія тэнісісты ўжо завяршылі свае выступленні. Уладзімір Ігнацік (191) спачатку выйграў у прадстаўніка Канады Вашэка Поспішыла (133) - 3:6, 6:3, 6:4, а потым уступіў японцу Хірокі Морыя (173) - 6:4, 2:6, 3:6. Ілья Івашка (176) зачахліў ракетку пасля паражэння ў першым крузе ад амерыканскага тэнісіста Раджыва Рама (129) - 4:6, 4:6.

Для выхаду ў асноўную сетку Australian Open трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры. Асноўны этап першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" пройдзе ў Мельбурне з 16 па 29 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі