Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 красавіка 2017, 10:27

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Швейцарыі

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду на турніры ў швейцарскім Біле (прызавы фонд - 226 тыс. еўра), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

11 красавіка ў паядынку першага круга Сасновіч, якая займае 108-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла францужанку Палін Парменцье, у якой 64-я пазіцыя ў рэйтынгу - 3:6, 6:2, 6:3. Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку гэтых спаборніцтваў праз кваліфікацыйны этап.

На турніры ў турэцкім Стамбуле (прызавы фонд - 60 тыс. еўра) беларуска Вера Лапко (264-ы нумар рэйтынгу WTA) перамагла ў першым крузе славацкую тэнісістку Вікторыю Кузмаву (169) - 6:2, 6:3.

Для беларускіх тэнісістак гэтыя турніры з'яўляюцца праверкай сіл перад паўфінальным матчам Кубка Федэрацыі, які пройдзе 22-23 красавіка ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі