13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (47-ы нумар рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $2,9 млн, паведамляе БЕЛТА.
У 1/32 фіналу беларуска сустракалася з аўстралійскай тэнісісткай Астрай Шармай (99) і перамагла ў трохсэтавым паядынку - 6:1, 4:6, 6:1. Гульня прадаўжалася 1 гадз 40 мін. Наступнай саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе першая ракетка планеты Наомі Осака з Японіі.
У першым крузе парнага разраду беларуска Лідзія Марозава і славенка Катарына Срэбатнік будуць сапернічаць з аўстралійска-амерыканскім тандэмам Моніка Адамчак / Кейтлін Крысціян.
Спаборніцтвы ў Цынцынаці завершацца 18 жніўня.-0-