Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2017, 11:44

Аляксандра Сасновіч першай з беларусак згуляе ў чвэрцьфінале Кубка Крамля

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія тэнісісткі сёння згуляюць у чвэрцьфінале Кубка Крамля ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першай з беларусак у 12.00 на цэнтральны корт спарткомплекса "Алімпійскі" выйдзе Аляксандра Сасновіч (100-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая ў паядынку за выхад у паўфінал сустрэнецца з расіянкай Дар'яй Касаткінай (28). Раней яны сустракаліся паміж сабой тройчы - дзве перамогі ў актыве Касаткінай, адзін матч выйграла Сасновіч.

Пасля заканчэння першага чвэрцьфіналу беларуска Вера Лапко (167) згуляе з румынскай тэнісісткай Ірынай-Камеліяй Бегу (56). Да гэтага яны яшчэ не сустракаліся паміж сабой на турнірах пад эгідай WTA. Для Веры Лапко цяперашні чвэрцьфінал першы ў кар'еры на турнірах катэгорыі "Прэм'ер".

У выпадку поспеху ў паядынках 1/4 фіналу Сасновіч і Лапко сустрэнуцца ў матчы за выхад у фінал.

Абодва чвэрцьфіналы з удзелам беларусак будуць паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі