Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2018, 15:47

Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала на тэнісным турніры ў Маскве

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова пачала выступленне на турніры ў Маскве (прызавы фонд - $750 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паядынку 1/16 фіналу Сасновіч, якая займае 41-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася са шведкай Ёханай Ларсан, у якой 77-я пазіцыя, і перамагла ў двух сэтах - 6:1, 6:3. Для перамогі Аляксандры Сасновіч спатрэбілася ўсяго 55 хвілін.

Турнір Moscow River Cup праводзіцца ўпершыню. Матчы праходзяць на адкрытых грунтавых кортах Нацыянальнага тэніснага цэнтра Расіі імя Хуана Антоніа Самаранча. Спаборніцтвы завершацца ў нядзелю, 29 ліпеня. Пераможца адзіночнага разраду атрымае $163 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі