23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала ў асноўнай сетцы прэстыжнага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі (прызавы фонд - $7 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым крузе Сасновіч, якая займае 120-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла 44-ю ракетку планеты францужанку Алізэ Карнэ ў цяжкім трохсэтавым паядынку – 6:4, 1:6, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 2 гадз. 37 мін. Наступнай саперніцай Аляксандры будзе 11-я ракетка свету брытанская тэнісістка Джаана Конта. Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку спаборніцтваў у Маямі, атрымаўшы дзве перамогі ў кваліфікацыі - над балгаркай Эліцай Коставай (143-і нумар рэйтынгу WTA) - 6:2, 0:6, 6:2 і полькай Магдай Лінет (73) - 6:4, 6:2.
Год таму гэты прэстыжны турнір выйграла лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка.
У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі ў першым раўндзе будуць сапернічаць з яшчэ адным інтэрнацыянальным тандэмам Джэймі Марэй (Вялікабрытанія) / Бруна Саарэс (Бразілія), пасеяным пад 4-м нумарам.-0-