Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2017, 15:19

Аляксандра Сасновіч, нягледзячы на паражэнне ў кваліфікацыі, выйшла ў асноўную сетку турніру ў Японіі

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру катэгорыі WTA Premier з прызавым фондам $890 тыс. у Токіа, нягледзячы на паражэнне ў трэцім крузе кваліфікацыі ад прадстаўніцы кітайскага Тайбэя Се Шувэй - 4:6, 3:6, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулым матчы мінчанка старалася моцна і эфектыўна падаваць, але саперніца карысталася яе памылкамі і больш ўпэўнена дзейнічала на задняй лініі корта. Нягледзячы на пройгрыш, беларуска ў статусе lucky loser па рашэнні арганізатараў трапіла ў асноўную сетку турніру, дзе сустрэнецца з Каралін Гарсія з Францыі. Згуляць у вырашальнай стадыі Аляксандра Сасновіч змагла пасля таго, як польская тэнісістка Агнешка Радваньска знялася са спаборніцтваў. У 2016 годзе для Аляксандры Сасновіч гэты турнір у Токіа стаў адным з самых паспяховых у сезоне. Яна прайшла ўсе тры раўнды адбору, а ў асноўнай сетцы на дарозе да чвэрцьфіналу перамагла чэшку Караліну Плішкаву, цяпер першую ракетку свету. Толькі ў 1/4 беларуска ўступіла Наомі Осака - 3:6, 6:7.

У рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі (WTA) Аляксандра Сасновіч па стане на 18 верасня займае 88-е месца - 719 ачкоў. Вікторыя Азаранка вярнулася ў топ-200, размясціўшыся на 199-м радку спіса з 270 баламі. Сярод беларускіх тэнісістаў найбольш высокі рэйтынг маюць тыя, якія не прымалі ўдзелу ў матчы Кубка Дэвіса са Швейцарыяй Ягор Герасімаў (125-е месца) і Уладзімір Ігнацік - 174-я пазіцыя ў рэйтынгу ATP.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі