Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 верасня 2016, 12:35

Аляксандра Сасновіч не змагла выйсці ў паўфінал турніру WTA ў Токіа

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве памылкі ў канцы матчу з японкай Наомі Асакай не дазволілі Аляксандры Сасновіч выйсці ў паўфінал турніру Toray Pan Pacific Open у Токіа з прызавым фондам $1 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска аддала ініцыятыву ў першай партыі матчу, у другім сэце лідзіравалі 5:2 па геймах і магла прадоўжыць барацьбу за выхад у наступны раўнд. Японцы ўдалося выраўнаваць становішча - 6:6. Асноўныя падзеі сэта разгарнуліся на тай-брэйку. Аляксандра Сасновіч вяла 4:2, але не змагла развіць поспех - 4:4. Наомі Асака, якая сваім целаскладам нагадвае маладую Серэну Уільямс, выдатна правяла канцоўку, дзе зрабіла стаўку на фізічную сілу. Чарговы шанц перавесці гульню ў трэцюю партыю беларуска ўпусціла пры ліку 6:5 на сваю карысць. Мінчанцы неабходна было зарабіць усяго адно ачко, але яна зрабіла на сваёй падачы двайную памылку, затым зноў не справілася з хваляваннем - 6:7. Наомі Асака ў такой сітуацыі не разгубілася і першай жа падачай навылет (эйсам) завяршыла матч на сваю карысць - 6:3, 7:6 (8:6).

Турнір Toray Pan Pacific Open у Токіа стаў для Аляксандры Сасновіч найбольш паспяховым у сезоне. Беларуска (107-я ў рэйтынгу WTA) пераадолела кваліфікацыю спаборніцтваў, перамагла Габрыэлу Даброўскі з Канады (6:3, 6:1), Настассю Радзівонаву з Аўстраліі (6:2, 6:3) і японку Мію Като (6:1, 6:4). Такім чынам, да чвэрцьфінальнага матчу турніру беларуска атрымала пяць перамог запар.

У кітайскім Гуанчжоў сёння адбудзецца яшчэ адзін цікавы паядынак. Беларускі дуэт Вольга Гаварцова і Вера Лапко згуляюць у паўфінале спаборніцтваў у парным разрадзе супраць дзвюх экс-першых ракетак свету швейцаркі Марціны Хінгіс і сербкі Алены Янкавіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі