Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 верасня 2017, 14:24

Аляксандра Сасновіч не дагуляла матч на турніры ў Японіі з-за траўмы

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не змагла завяршыць матч першага круга на турніры з прызавым фондам больш як $220 тыс. у Токіа з-за траўмы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым крузе спаборніцтваў беларусцы процістаяла Яна Чэпелава са Славакіі. Пацярпеўшы паражэнне ў першым сэце 3:6 і ўступаючы ў другім 0:1, мінчанка вырашыла спыніць барацьбу.

У абноўленым рэйтынгу 11 верасня Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі Аляксандра Сасновіч займае найбольш высокую пазіцыю сярод беларусак. У яе актыве 747 балаў і 86-ы радок у спісе. Астатнія айчынныя тэнісісткі размяшчаюцца за межамі першай сотні. Вядучы ігрок Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 205-й пазіцыі. Яна прапусціла ўдзел у чэмпіянаце ЗША з-за судовых разбораў па апякунстве над сынам, але вядзе актыўную падрыхтоўку са сваім трэнерскім штабам.

Для жаночай зборнай Беларусі па тэнісе самы важны старт у гэтым годзе адбудзецца 11-12 лістапада. У спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" беларускі прымуць на сваёй пляцоўцы ў фінале Кубка федэрацыі каманду ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі