Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2016, 17:15

Аляксандра Сасновіч абыграла фіналістку US Open-2016 і ўвайшла ў васьмёрку мацнейшых на тэнісным турніры ў Токіа

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандра Сасновіч увайшла ў васьмёрку мацнейшых на прэстыжным тэнісным турніры Toray Pan Pacific Open у Токіа, абыграўшы ў другім крузе пасеяную пад трэцім нумарам Караліну Плішкаву з Чэхіі з лікам 6:4, 6:2, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Саперніца беларускі, фіналістка Адкрытага чэмпіянату ЗША 2016 года, толькі ў першым сэце пастаралася аказаць упартае супраціўленне, аднак вялікая колькасць памылак, перш за ўсё на падачы, вымусілі чэшскую тэнісістку ўступіць. У 1/4 фіналу турніру Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з Наомі Асакай. Матч адбудзецца 23 верасня.

У кітайскім Гуаньчжоў працягваецца другі жаночы турнір, у другім крузе якога Вольга Гаварцова прайграла амерыканцы Элісан Рыске - 6:2, 2:6, 6:7. У парным разрадзе Вольга Гаварцова і Вера Лапко былі мацнейшыя за ўкраінскі дуэт Людмілы і Надзеі Кічанок (6:3, 2:6, 11:9) і выйшлі ў паўфінал турніру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі