Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 снежня 2016, 18:41

Аляксандр Хацкевіч пакідае пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч пакідае сваю пасаду. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Паводле інфармацыі АБФФ, кантракт з Аляксандрам Хацкевічам, разлічаны да лістапада 2017 года - канца адборачнага цыкла ЧС-2018, быў скасаваны ў сувязі з нездавальняючымі рэзультатамі нацыянальнай каманды на старце кваліфікацыйнага сусветнага першынства.

Пасля чатырох матчаў беларускія футбалісты набралі два ачкі ў чатырох матчах і займаюць пятае месца ў кваліфікацыйнай групе А.

Імя новага настаўніка нацыянальнай зборнай будзе названа пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі