Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2016, 10:20

Аляксандр Хацкевіч назваў пашыраны склад зборнай Беларусі па футболе на адборачныя матчы ЧС

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч назваў пашыраны склад на адборачныя матчы чэмпіянату свету, якія адбудуцца 7 і 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.

У пашыраны склад уключаны 29 футбалістаў: варатары - Андрэй Гарбуноў ("Атрамітас", Афіны, Грэцыя), Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Арэнбург", Расія), Андрэй Клімовіч ("Мінск");

абаронцы - Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва - БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў ("Астана", Казахстан), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія),Яўген Клапоцкі ("Тарпеда", Жодзіна), Сяргей Палітэвіч ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Раман Бегуноў ("Дынама", Мінск), Ягор Філіпенка ("Макабі", Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў ("Зара", Украіна), Максім Бардачоў ("Томь", Расія);

паўабаронцы - Сяргей Кісляк ("Газіянтэпспар", Турцыя), Станіслаў Драгун ("Дынама", Масква, Расія), Ігар Стасевіч, Аляксей Рыёс (абодва - БАТЭ, Барысаў), Павел Няхайчык ("Арэнбург", Расія), Сяргей Крывец ("Вісла", Плоцк, Польшча), Сяргей Балановіч ("Амкар", Расія), Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна), Іван Маеўскі ("Анжы", Расія), Мікіта Корзун ("Дынама", Кіеў), Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія);

нападаючыя - Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў", Расія), Мікалай Сігневіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва - БАТЭ, Барысаў), Руслан Цевераў ("Шахцёр", Салігорск).

Канчатковы спіс з 23 футбалістаў, якія атрымаюць выклік, будзе вызначаны 26 верасня.

Другі матч кваліфікацыі чэмпіянату свету-2018 Нідэрланды - Беларусь пройдзе 7 кастрычніка на стадыёне "Феенаорд" у Ратэрдаме і пачнецца ў 21.45 па мінскім часе. Балельшчыкі гэты матч могуць убачыць таксама ў спарткомплексе "Уручча" ў час акцыі "Футбольны фэст". Трэці матч падапечныя Аляксандра Хацкевіча правядуць 10 кастрычніка на полі "Барысаў-Арэны" супраць каманды Люксембурга ў 21.45.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі