Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 верасня 2017, 15:53

Алімпійскі чэмпіён Сяргей Макаранка гатовы падзяліцца вопытам з маладымі веслярамі

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы беларускі алімпійскі чэмпіён Сяргей Макаранка гатовы падзяліцца вопытам на трэніроўках з маладымі веслярамі. Аб гэтым знакаміты спартсмен расказаў сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алімпійскі чэмпіён адзначыў, што з гонарам назірае за поспехамі нацыянальнай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ, якая з'яўляецца адной з вядучых у свеце. "Зрабіць для свайго роднага віду спорту хацелася б яшчэ шмат. Доўгі час з'яўляўся трэнерам і займаўся арганізацыйнай работай. Згадваючы аб сваёй рабоце і дасягненнях, разумею, што няма мяжы дасканаласці. ДЮСШ - гэта фундамент нашага спорту. Гатовы падзяліцца ўсім сваім вопытам на тэніроўках з маладымі веслярамі", - расказаў Сяргей Макаранка.

Нягледзячы на паважны ўзрост, Сяргей Лаўрэнцьевіч удзяляе шмат увагі свайму фізічнаму стану. Напрыклад, кожны дзень робіць зарадку.

У НАК Беларусі сёння адбылося ўшаноўванне з нагоды 80-годдзя Сяргея Макаранкі. Першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч уручыў Сяргею Макаранку медаль "За выдатныя заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў".

Сяргей Макаранка разам з Леанідам Гейштарам з'яўляюцца першымі беларускімі алімпійскімі чэмпіёнамі. На летніх Гульнях у 1960 годзе ў Рыме беларусы заваявалі залатыя ўзнагароды ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 1000 м. У 1966 годзе пасля завяршэння спартыўнай кар'еры Сяргей Макаранка стаў трэнерам зборнай СССР па каноэ, затым старшым трэнерам зборнай Беларусі. Цяпер займаецца развіццём алімпійскага руху ў прадстаўніцтве НАК Беларусі ў Мінску.-0-

Фота Раміля Насібуліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі