Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 жніўня 2016, 09:52

Алімпійская мара ажыццявілася, буду рыхтавацца да ажыццяўлення наступнай - Ганчароў

25 жніўня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Алімпійская мара ажыццявілася, буду рыхтавацца да ажыццяўлення наступнай. Гэта адзначыў 24 жніўня, адказваючы на пытанні журналістаў у родным Віцебску, алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сярэдняй школе нумар 45, дзе трэніруюцца батутысты, для трыумфатара летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра арганізавалі цёплы прыём. Юныя спартсмены, іх бацькі, трэнеры і настаўнікі, аднакласнікі не ўтойвалі радасці і захаплення. Віноўнік урачыстасці, наадварот, быў стрыманы і немнагаслоўны. На пытанні журналістаў адказваў вельмі лаканічна. "Шмат людзей, не чакаў такога прыёму. Вельмі прыемна", - сказаў спартсмен. Разам з тым у яго самаадчуваннях і на Алімпіядзе, і цяпер нічога не змянілася. "Адчуваю сябе свабодна, усё як звычайна. Ніякай зорнасці няма", - канстатаваў чэмпіён.

"Для мяне асабіста, як і для любога спартсмена, - гэта вельмі важны медаль. Золата Алімпійскіх гульняў - вышэйшая ўзнагарода. Мара ажыццявілася", - падкрэсліў Уладзіслаў Ганчароў, але разам з тым адзначыў "яшчэ будзе шмат Алімпійскіх гульняў, будзем рыхтавацца да наступных".

Спартсмен таксама пацвердзіў інфармацыю аб аўкцыёне. "Я выставіў на аўкцыён свой тэлефон, каб дапамагчы роднай школе. Яна мне дапамагала, і я хацеў бы адплаціць. Планую прадаўжаць тут займацца. Тыдзень-два - і я буду далей трэніравацца", - падзяліўся планамі пераможца.

Аб пачуццях на п'едэстале сказаў, як і пра ўсё, коратка: "Адчуваў гордасць за сябе, за трэнера, што змаглі дасягнуць вынікаў". Спартсмен не скрываў, што першапачаткова ехаў у Рыа за медалём. "Не толькі трэнеры, я сам ставіў перад сабой задачу заваяваць медаль, ішоў да гэтай мэты", - адзначыў Уладзіслаў Ганчароў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі