Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2017, 14:02

Алег Кубараў стаў галоўным трэнерам футбалістаў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ"

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым галоўным трэнерам футбалістаў жодзінскага "Тарпеда-БалАЗ" стаў Алег Кубараў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе аўтазаводскага клуба.

Цяперашні сезон Алег Кубараў пачынаў у салігорскім "Шахцёры", які ўзначальвае турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі пасля першага круга. Аднак настаўніку давялося пакінуць сваю пасаду пасля таго, як "Шахцёр" прайграў у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы латвійскаму "Спартаку" з Юрмалы. У Салігорску яго змяніў польскі спецыяліст Марак Зуб. У 2006-2009 гадах Алег Кубараў ужо трэніраваў жодзінскіх футбалістаў.

Да нядаўняга часу гульнёй тарпедаўцаў кіраваў Ігар Крывушэнка, які сумяшчаў работу ў нацыянальнай зборнай Беларусі. На мінулым тыдні было прынята рашэнне аб тым, што Крывушэнка пакіне аўтазаводскую дружыну і ў далейшым будзе трэніраваць толькі зборную краіны. Пасля першага круга нацыянальнага першынства футбалісты "Тарпеда-БелАЗа" займаюць 6-е месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі