Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 снежня 2017, 14:24

АКР падтрымаў удзел расійскіх спартсменаў у Гульнях-2018 у нейтральным статусе

12 снежня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Алімпійскі сход Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) падтрымаў заяву расійскіх спартсменаў, якія гатовы выступіць на Алімпійскіх гульнях 2018 года ў нейтральным статусе. Рашэнне было прынята аднагалосна, паведаміла крыніца ў Алімпійскім сходзе.

Сход праходзіць сёння ў будынку АКР. Раней, 11 снежня, камісія спартсменаў АКР склала адзіную заяву ад імя расійскіх атлетаў, якія выступаюць у зімовых відах спорту, што тлумачыць іх пазіцыю адносна пытання ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхёнчхане пад нейтральным сцягам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі